Чарговая гісторыя пра прыгоды сахатых. У Менскім аэрапорце самалёт, заходзячы на пасадку, раптам рэзка павярнуў: «Паласа не свабодная. Раблю яшчэ адзін заход», — прагучала ў дыспетчарскай.
Да паласы кінуўся УАЗ ваенізаванай аховы. Але як жа яны былі здзіўлены, калі ўбачылі, што па бетоне гуляў ласёнак, перакрыўшы пасадачную паласу.