Пры гэтым як для дэпутата ён вылучаўся своеасаблівымі паводзінамі. Крычаў з залі, імкнуўся да мікрафона з любой нагоды — незалежна ад таго, разбіраўся ў тэме ці не. Яго хрыплы, сіпаты голас многія ўспаміналі з раздражненнем. Паводле сведчанняў, калі Лукашэнка ішоў выступаць, частка дэпутатаў проста сыходзіла ў буфет піць каньяк, бо нічога змястоўнага ад яго выступаў не чакалася.