У гэта цяжка паверыць, але, напрыклад, яшчэ ў 1971 годзе ў беларускай Горадні адбыўся міжнацыянальны марш хіпі. У ім, акрамя мясцовых, удзельнічалі таксама маладзёны з Вільні, Таліна і Пецярбурга — усяго каля 50 чалавек. Але вялікая частка не дабралася да месца збору, бо міліцыянты хапалі ў горадзе ўсіх падазроных.