Усе хутары і прадмесці сталіцы былі прасякнуты кантрабанднымі ланцужкамі. Былі свае “несуны”, склады, лагістыка, аптавікі і нават свая біржа. Аб’ём дасягнуў такіх масштабаў, што на вакзалах увялі патрулі, якія правяралі багаж і рэчы пасажыраў, якія ад’язджалі не толькі з Менска, але нават з Барысава, Оршы і Віцебска.