© Все права защищены. Использование материалов допускается при указании источника.

Цёплы водар: гісторыя беларускай гарбаты

У беларускай культуры гарбата заўсёды займала асаблівае месца. Ёй лекаваліся, пілі пасля лазні, частавалі гасцёў.

#спецпроекты
28 декабря 2025

У Вялікае Княства Літоўскае гарбата трапіла ў XVII стагоддзі праз гандлёвыя шляхі з усходу. Спачатку яна была таварам даступным толькі заможным беларусам. Спажывалі яе з цукрам, мёдам ці варэннем. У магнацкіх палацах гарбату падавалі ў дарагім парцалянавым посудзе, часта імпартаваным з Саксоніі ці самога Кітая.

Простыя ж беларусы здаўна выкарыстоўвалі мясцовыя расліны для падрыхтоўкі напояў, якія не толькі сагравалі, але і мелі лекавыя ўласцівасці. Чабор, мята, ліпавы цвет, маліна, суніцы, кіпрай — усе гэтыя зёлкі давалі непаўторны смак. Шмат хто яшчэ памятае, як у бабулі на печы, ці на гарышчы, заўсёды сушыліся зёлкі.

Беларускія травяныя зборы маюць не толькі адметны смак, але і карысныя ўласцівасці: мацуюць імунітэт, дапамагаюць пры прастудных захворваннях, здымаюць стрэс, нармалізуюць абмен рэчываў. Ад траў і беларуская назва – гарбата, бо на лаціне «herba» — «трава». Асабліва важным быў збор зёлак у Купальскую ноч. Лічылася, што ў гэты час расліны набываюць асаблівую сілу. Такія зёлкі выкарыстоўваліся на працягу года як лекі. Існавалі рукапісныя траўнікі — кнігі з апісаннем лекавых раслін і рэцэптаў іх выкарыстання.

Для беларусаў гарбата — не проста напой, гэта цэлы рытуал. Вяскоўцы хадзілі адзін да аднаго “на гарбату”, каб падзяліцца навінамі і правесці час.

Беларуская гарбата — важная частка нашай гастранамічнай спадчыны. У сучасных умовах, калі ўсё больш людзей ва ўсім свеце імкнуцца да натуральных і экалагічна бяспечных прад