© Все права защищены. Использование материалов допускается при указании источника.

Менскія немцы: забытая гісторыя Нямецкай слабады

Ці ведаеце вы, што ў беларускай сталіцы некалі існаваў сапраўдны нямецкі квартал, дзе на святы ў паветры лунаў пах каўбас і піва, а хаты вылучаліся нямецкай дасціпнасцю і парадкам?

#спецпроекты
11 декабря 2025

Так-так, і гэта не легенда! У Менску быў раён, дзе гучала нямецкая мова, захоўваліся традыцыі — амаль міні-Германія, след якой можна адшукаць нават сёння.

Гэтая частка на захадзе Менску называлася Нямецкая слабада ці Лютэранскае прадмесце.Тады гэта была аколіца з драўлянымі аднапавярховымі дамамі за чыгункай — так званы “залінейны раён”.

Яна ўзнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя, калі ў Менск пачалі прыбываць немцы з Сілезіі — рамеснікі, гандляры, лекары, якія будавалі тут свае варштаты, крамы і нават лютэранскія кірхі. Напрыклад, царкву св. Мікалая 1846 года, якая, на жаль, не захавалася.

Уявіце: на пачатку ХХ стагоддзя ў Менску жыло больш за 2 тысячы немцаў!

Пасля рэвалюцыі 1917 года бальшавікі не сталі знішчаць унікальны характар раёна, а проста “пераасэнсавалі” яго: вуліцы атрымалі імёны нямецкіх рэвалюцыянераў — Розы Люксембург, Карла Лібкнехта, Клары Цэткін, якія існуюць і сёння. У народзе ж раён ласкава празвалі “Розачка”.

Да 1950-х гадоў тут захоўвалася прыватная драўляная забудова. Потым пачалося масавае будаўніцтва “хрушчовак” для 20 тысяч жыхароў.

У 1970-я гады нямецкія могілкі ліквідавалі, ператварыўшы іх у парк, які сёння носіць назву Лютэранскі сквер.

Але нямецкая гісторыя на гэтым не скончылася. У маі 2016 года падчас будаўніцтва, частка парка была пашкоджана. З зямлі з’явіліся чалавечыя парэшткі: выкапаныя косці, помнікі і крыжы вывезлі на сметнік.

Аднак пасля пратэстаў мясцовых жыхароў і лютэранскай грамады з Гродна, знойдзеныя парэшткі пачалі адпраўляць у крэматорый.
А ў 2019 годзе ў Лютэранскім скверы ўсталявалі памятны знак Нямецкай слабадзе.