Тлумачыць такія выпадкі спрабавалі па-рознаму. Самая папулярная версія — звычайная памылка: маўляў, за «кракадзіла» маглі прыняць вялікую рыбу, напрыклад, сама, шчупака ці прадстаўнікоў асятровых, якія раней вадзіліся ў Беларусі. Або нават пухнатых водных жывёл — выдру ці бабра. Маюць месца і версіі пра экзатычных жывёл з замежжа, якія маглі трапіць сюды праз кірмашы ці прыватныя звярынцы шляхты.