На месцах ствараліся нацыянальныя сельсаветы. У 1928 годзе іх было: 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і нават 2 нямецкія. Дзе працавалі нацыянальныя школы, клубы, бібліятэкі, прэса, а мясцовая адміністрацыя ўлічвала мову і культурныя асаблівасці насельніцтва ў камунікацыі. У 1932 годзе быў створаны нават цэлы Койданаўскі польскі нацыянальны раён.