У 1970-х гадах беларускі вучоны Гаўрыіл Гарэцкі прапанаваў сабраць валуны ў адным месцы, каб захаваць іх. У 1985 годзе на ўсходняй ускраіне горада, ва Уруччы, адкрыўся парк-музей валуноў.
Тут сабраны тысячы валуноў з усёй Беларусі, тых, што прынеслі ледавікі з поўначы яшчэ тысячы гадоў таму. Камяні размешчаны не хаатычна: з іх выкладзена сапраўдная карта краіны.