© Все права защищены. Использование материалов допускается при указании источника.

Кастусь Езавітаў

Кастусь Езавітаў нарадзіўся ў сям’і кадравага афіцэра ў 1893, у Дзьвінску, (цяпер Даўгавпілс) Латвія.

#спецпроекты
28 ноября 2025

У 1916 годзе скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае ваеннае вучылішча. У 1913 стаў сябрам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. За ўдзел у працы Першага Ўсебеларускага кангрэсу і дзейнасць па стварэнні беларускага войска ў студзені 1918 быў арыштаваны бальшавіцкім ЧК, але здолеў уцячы. Пасьля адступлення бальшавікоў быў прызначаны камэндантам Менску і Менскага гарнізону. 25 сакавіка 1918 удзельнічаў у абвяшчэнні БНР, уваходзіў у склад Рады. У свае 25 год займеў пасаду народнага сакратара па вайсковых справах (міністра абароны).

У 1919—1920 гадох быў кіраўніком Вайскова-дыпламатычнай місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Наладзіў дыпламатычныя стасункі беларускага ўраду з урадамі Ўкраіны, Летувы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі. Праводзіў працу па арганізацыі беларускага войска, пошуку сродкаў на яго ўзбраенне. Арганізаваў пераход на службу БНР корпуса С. Булак-Балаховіча. У траўні 1920 «за выдатную працу на карысць Беларускай Народнай Рэспублікі» атрымаў званне генэрал-маёра.

У 1921—1944 гадох жыў у Латвіі, дзе замагаўся за нацыянальныя правы беларусаў-латгальцаў, узначаліў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне ў Рызе, а таксама беларускае выдавецтва, таварыства беларусаў-выбаршчыкаў, беларускіх настаўнікаў. Рэдагаваў газэту «Голас беларуса» і часопіс «Беларуская школа ў Латвіі». За сваю нацыянальную працу чатыры разы арыштоўваўся латвійскімі ўладамі (у 1924, 1930, 1933 і 1935). Адзін з канфліктаў быў выкліканы мапамі этнічных беларускіх земляў у беларускіх школах Латвіі, дзе ваколіцы яго роднага Дзвінску і сам горад пазначаны беларускімі. “У куце больш ня маю бажніц, - Мапа там. А на ёй – Беларусь” – пісаў Кастусь.

Напісаў шэраг кніг і артыкулаў па гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, беларусазнаўстве, аўтар лірычных вершаў, укладальнік школьных дапаможнікаў. Падрыхтаваў да друку невядомыя раней творы Максіма Багдановіча.

У Другую сусветную вайну займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. На Другім Усебеларускім кангрэсе быў абраны ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады, у 1945 годзе займаў пасаду вайсковага міністра ва ўрадзе БЦР. Затрыманы СМЕРШам у красавіку 1945 году.

У ноч на 23 траўня 1945 году, ад камэры да камэры менскай турмы НКВД неслася вестка: “Вядуць на расстрэл беларускага генэрала Езавітава”.

Нам як запавет застаўся верш за аўтарствам генерала:

Ня ный! Ня плач!
(Братам Заходняй Беларусі)

Ня ный! Ня плач!
Ня дзіва сьвету сьлёзы:
Цэлы акіян праліў ён сам!
Тапор і нож вайстры
Рабі дубіну ты зь бярозы,
Гвалтоўнікаў забі і выкінь цела псам!

Ня ный! Ня плач!
Сьлязою не адхіліш рук зладзея.
Румзаку-сьлюнцяя ня будзе шкадаваць.
Дубіна, нож, тапор — вось дзе твая надзея!
Бі, рэж, палі!
Хай хаты ворагаў згараць!

Ня ный! Ня плач!
У страху не крычы.
Вазьме жуда — маўчы!
У катаў выжмі плач!
Хай з дрожжу сьвету пракрычаць:
«Паўсталі крывічы!»
Тады пачнуць нас шанаваць.
Тады людзьмі нас будуць зваць!
Ня ный! Ня плач!

(12 лютага 1925 г. Рыская турма)

Памятаем, ганарымся!