У дакуменце ад 25 сакавіка 1831 года Эмілія Плятэр пісала, што далучэнне да паўстання з'яўлялася яе адзінай ідэяй, і што яна ўсё жыццё чакала гэтага моманту. Яна падстрыгла свае валасы, падрыхтавала форму для сябе, а таксама узброіла групу добраахвотнікаў, якіх яна сабрала ў свой атрад, дзякуючы сваёй гарачай прамове ў Дусятах 29 сакавіка. Яе атрад складаўся прыкладна з 280 пехацінцаў, 60 конных воінаў і некалькіх соцень сялян, узброеных косамі. Разам з сваім атрадам далучылася да генерала Дэзідэрыя Хлапоўскага, які параіў Эміліі адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў паўстанні і вярнуцца дадому, аднак яна адказала, што не мае намеру здымаць форму, пакуль яе Бацькаўшчына не будзе цалкам вызвалена. Яе адказ быў прыняты, пасля чаго яна была прызначана камандзірам першай роты 25-га пяхотнага палка арміі паўстанцаў. Апроч таго, яна была павышана да звання капітана, найвышэйшага ранга, які магла атрымаць жанчына ў той час.