© Все права защищены. Использование материалов допускается при указании источника.

Янка Філістовіч

Беларускі нацыяналіст, сябра Рады БНР, удзельнiк антысавецкага руху ў Беларусі, адзін зь лідараў Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі ў Францыі.

#спецпроекты
3 декабря 2025

Амаль 100 гадоў таму, у вёсцы Паняцічы, што ў Заходняй Беларусі, нарадзіўся Філістовіч Іван Андрэевіч (Янка Філістовіч).

Яшчэ перад вайной, за адмову ўступіць у калгас, бальшавікі арыштавалі яго бацьку, таму перад прыходам Чырвонай Арміі, яшчэ юнаком, Янка эміграваў у Нямеччыну. У лютым 1945 году у Чэхаславаччыне за спробу перайсці да чэшскіх партызанаў Філістовіч быў адпраўлены нацыстамі ў турму гораду Пардубіцэ, адкуль быў вызвалены толькі 8 траўня 1945-га.

Пасля вайны Янка Філістовіч перабраўся ў Францыю. Вывучаў гісторыю ў Сарбонскім (Францыя) і Лювенскім (Бельгія) універсітэтах. Выдаваў беларускі часопіс “Моладзь”. У Парыжы стаў сябрам Рады БНР, упаўнаважаным прадстаўніком ураду БНР. Але замест паспяховага жыцця “за кардонам”, у 1951 г. вярнуўся ў Беларусь з мэтай арганізацыі патрыятычных сіл для барацьбы з бальшавікамі. У сакавіку 1951-га пасля трохмесяцавай падрыхтоўкі дэсантаваўся на Радзіму ў раён, з якога паходзіў.

У лясях стварыў групу “Беларускія нацыяльна-вызвольныя ўзброеныя сілы” што вяла палітычна-прапагандысцкую дзейнасць за незалежнасць Беларусі. Друкавалі газету “Жыве Беларусь!”.

5 верасня 1952-га аператыўнай групай МГБ БССР была праведзеная аперацыя па ліквідацыі групы Філістовіча. У перастрэлцы ў ноч каля вёскі Самалі (Маладэчанскі р-н) гэбістамі былі забітыя Іван Будкевіч і Міхась Петрусевіч, удзельнікі групы. Раненаму Філістовічу ўдалося ўцячы і ён меркаваў перайсці мяжу з Польшчай, але 9 верасня ў вёсцы Ярмолічы ў выніку здрады быў арыштаваны групай гэбістаў. Чкісты спрабавалі завербаваць Янку і прымусіць працаваць на савецкую выведку, але так і не здолелі зламаць хлопца.

У кастрычніку 1953 году ў Менску Янка Філістовіч быў расстраляны МГБ. Супраць яго сваякоў і тых, хто дапамагаў у яго дзейнасці, праведзены рэпрэсіі. Крымінальная справа № 3383 захоўваецца ў Цэнтральным архіве КДБ Рэспублікі Беларусь у Менску.

Сёння многія беларускія гісторыкі і грамадзка-палітычныя актывісты лічаць Філістовіча героем. Падымалася пытаньне рэабілітацыі Філістовіча, аднак у дасланым з КДБ адказе, было сказана, што падстаў для перагляду справы няма.