Удзельнікі паўстання на Радзіме падвергліся бязлітасным рэпрэсіям, былі разбураны іх сядзібы, а маёмасць канфіскавана. Маёнткі ўдзельнікаў паўстання, забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных расейскіх губэрняў. За падтрымку паўстаньня студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (медыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзены на службу ў цэнтральныя губэрні і заменены новымі. 128 паўстанцаў былі пакараны смерцю, больш за 850 чалавек сасланы на катаргу, каля 12,5 тыс. чалавек выселены, у тым ліку 500 – на пасяленне ў Сыбір.